Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 кастрычніка 2017, 16:12

Выданні да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прэзентуюць на выстаўцы ў Душанбэ

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выданні да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прэзентуюць на 7-й міжнароднай кніжнай выстаўцы ў сталіцы Таджыкістана, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Дэлегацыя беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў прадставіць на выстаўцы, якая пройдзе з 25 па 27 кастрычніка, навінкі 2016-2017 гадоў выпуску. Гэта мастацкая, краязнаўчая, дзіцячая, вучэбная літаратура. На стэндзе Беларусі госці выстаўкі змогуць азнаёміцца з кнігамі дзяржаўных выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі", "Беларусь", Выдавецкі дом "Звязда", "Народная асвета".

Асобная калекцыя ўключае выданні, прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце - 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У экспазіцыі будзе прадстаўлена кніга, уладальніца Гран-пры нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", а таксама Гран-пры 14-га міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі" - "Сусветная спадчына Францыска Скарыны", выдадзеная на беларускай, рускай і англійскай мовах выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі