Сцяг Панядзелак, 1 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 чэрвеня 2024, 16:48

Віртуальны праект "Яны вызвалялі Лідчыну" прадставілі ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

Фота з архіва
Фота з архіва
28 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Праект Лідскага гісторыка-мастацкага музея расказвае аб авіядывізіі і трох гвардзейскіх кавалерыйскіх палках, якім за вызваленне горада і раёна было прысвоена найменне "Лідскіх", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Мы пачалі праект 18 чэрвеня і будзем прадаўжаць да 8 ліпеня, да дня вызвалення Ліды, - расказалі ў музеі. - Тут мы збіраем усю даступную сёння інфармацыю аб 307-й авіядывізіі, 17-м, 23-м і 86-м гвардзейскіх кавалерыйскіх палках, якім у азнаменаванне поспеху ў баях за вызваленне Ліды было прысвоена найменне "Лідскіх". Тут размешчаны фатаграфіі, узнагароныя лісты, біяграфіі камандзіраў, афіцэраў і байцоў гэтых воінскіх падраздзяленняў. Гэта былі воіны з розных рэспублік Савецкага Саюза: беларусы, рускія, украінцы, казахі, туркмены і многія іншыя. Усе яны мужна змагаліся і былі адзначаны высокімі ўзнагародамі".

З пачатку года ў музеі рэалізуецца яшчэ адзін праект, які расказвае аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны - ураджэнцах Лідскага раёна: "Каб жылі ў памяці героі".

"Гэта расказы пра лёсы нашых землякоў, - дадалі музейныя работнікі. - Тут прадстаўлены сабраныя за многія гады ўспаміны ветэранаў вайны, дакументы, пісьмы, фотаздымкі, віншавальныя паштоўкі і тэлеграмы, асабістыя рэчы, а таксама перапіска супрацоўнікаў музея з роднымі і блізкімі загінулых у ваенны час салдат і афіцэраў Савецкай Арміі, якія нарадзіліся ў Лідскім раёне. Вельмі каштоўныя асабістыя ўспаміны землякоў аб тым, як у ліпені 1944-га Лідчына вызвалялася ад нямецка-фашысцкай акупацыі".

Праект "Каб жылi ў памяцi героi" прадоўжыцца на працягу бягучага года і атрымае працяг у 2025-м, калі Беларусь будзе адзначаць 80-годдзе Вялікай перамогі.

Патрыятычныя праекты выкарыстоўваюцца ў рабоце з моладдзю і школьнікамі ў ходзе "Часу памяці" і "Дыялогаў паколенняў", якія праводзяцца ў музеі.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь музейныя работнікі арганізуюць фотазону ў цэнтры Ліды і запросяць гараджан і гасцей на экскурсію па Алеі памяці, дзе размешчаны інфармацыйныя банеры, што расказваюць пра помнікі і мемарыялы ў гонар герояў ВАВ і бязвінных ахвяр фашысцкіх акупантаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі