Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Унікальныя дакументы аб канстытуцыйных асновах дзяржаўнасці Беларусі прадстаўлены ў Мінску

Культура 12.03.2019 | 19:10
На выстаўцы. Сяргей Хмяльніцкі
На выстаўцы. Сяргей Хмяльніцкі

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці - філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея 12 сакавіка адкрылася выстаўка "Галоўны дакумент краіны: мінулае і сучаснае", прымеркаваная да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выстаўка заснавана на ўнікальных крыніцах з фондавага збору архіва Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнага архіва, Прэзідэнцкай бібліятэкі і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, на выстаўцы можна ўбачыць факсімільнае выданне Канстытуцыі ССРБ 1919 года, Канстытуцыю 1927 года, выдадзеную на чатырох мовах - беларускай, рускай, польскай і ідышы, і іншыя дакументы, якія адлюстроўваюць храналогію станаўлення канстытуцыйных асноў у Беларусі. Праект дае магчымасць адсачыць ход падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года да ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон у сувязі з хутказменлівымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі рэаліямі. Падрабязна раскрыты асноўныя палажэнні дзеючай Канстытуцыі, яе роля і месца ў сістэме дзяржаўнага ладу краіны.

Артэфакты, дзякуючы якім раскрываецца гэта тэма (дакументы ў арыгінале, публікацыі газет, розныя рабочыя матэрыялы), не толькі дэманструюць значнасць самой з'явы, але сапраўды робяць гэту выстаўку цікавай. Адкрываючы яе, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька выказаў упэўненасць, што яна зацікавіць людзей розных узростаў і прафесій. Сярод першых наведвальнікаў былі студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Марына Верас і Святлана Лалаева. Яны адзначылі, што ім спадабалася выстаўка, выказалі ўпэўненасць, што яна будзе карыснай для іх як для будучых гісторыкаў. "Канстытуцыя - вельмі важны для краіны дакумент, яна абараняе правы грамадзян. Без яе не было б дзяржавы", - перакананы субяседнікі.

Як паведамлялася, экспертам і кансультантам выставачнага праекта выступіў адзін з аўтараў тэксту дзеючай Канстытуцыі - заслужаны юрыст Беларусі, доктар юрыдычных навук, прафесар Рыгор Васілевіч. У кантэксце выстаўкі ў Музеі беларускай дзяржаўнасці 13 сакавіка адбудзецца старт Усебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечанай Дню Канстытуцыі. Акцыя пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Традыцыйна пуцёўкі ў дарослае жыццё маладым людзям уручаць кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя і аўтарытэтныя людзі краіны. У гэты дзень пашпарты 14-гадовым падлеткам уручыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Галоўнымі героямі ўрачыстасці сімвалічна стануць 25 маладых людзей з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска. Усе яны выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд, актывісты БРСМ і БРПА.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.