Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 верасня 2021, 15:52

У Віцебску прэзентуюць кнігу аб ролі Беларусі ў інтэграцыйных працэсах

10 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебску 16 верасня ў выставачнай зале "Духаўскі круглік" адбудзецца прэзентацыя манаграфіі гісторыкаў Аляксандра Косава і Дзяніса Юрчака "Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы". Гэта стане часткай урачыстых мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

Развіццё інтэграцыйных працэсаў знаходзіцца ў цэнтры ўвагі розных даследчыкаў. Цяпер гэта тэма стала прадметам спецыяльнага вывучэння многіх акадэмічных навуковых устаноў, ВНУ і аналітычных структур шэрага краін. "Выкарыстоўваючы розныя групы крыніц, аўтары комплексна падышлі да асвятлення ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы, запоўніўшы існуючы, нягледзячы на вялікую колькасць публікацый, прабел у гэтай тэматыцы. Усіх, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснымі палітычнымі, сацыяльнымі працэсамі ў грамадстве, запрашаем да адкрытага дыялогу з аўтарамі на прэзентацыі манаграфіі", - адзначылі ў ЦК "Віцебск".

Пачатак прэзентацыі ў 16.30.

Аляксандр Косаў - кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і культурнай спадчыны Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта П.М. Машэрава. Спецыяліст у галіне міждзяржаўных адносін і знешняй палітыкі, аўтар 185 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, выдадзеных у Беларусі, Расіі і Украіне.

Дзяніс Юрчак - кандыдат гістарычных навук, дацэнт, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Вядомы як эксперт у беларуска-ўкраінскіх адносінах. Аўтар 100 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі