Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 снежня 2020, 16:03

У НББ прэзентавалі кнігу "Республика Беларусь: 25 лет созидания и свершений"

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя выдання "Республика Беларусь: 25 лет созидания и свершений" адбылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Гэта самая вялікая, маштабная і комплексная работа ў навейшай гісторыі беларускай дзяржавы. Кніга выйшла ў свет у гэтым годзе ў выдавецтве "Беларуская навука". Галаўной арганізацыяй па падрыхтоўцы і выпуску стала Нацыянальная акадэмія навук", - расказалі ў бібліятэцы.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў вялікі аб'ём праведзенай аўтарамі работы і іх уклад у аналіз працэсу станаўлення суверэннай Беларусі. "Гэтым вялікім даследаваннем займаліся больш за 400 аўтараў, у тым ліку супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. Творчы калектыў арыентаваўся на навукова-папулярнае выкладанне матэрыялу і яго даступнасць для чытачоў розных узроставых груп", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Аўтарам удалося аб'яднаць гісторыю рэспублікі ў сямі маляўніча ілюстраваных тамах. Кожны том адлюстроўвае важнейшыя вынікі ўмацавання нацыянальнай дзяржаўнасці: інстытуты ўлады і кіравання, правы і свабоды грамадзян, эканамічная мадэль, развіццё прамысловасці, аховы здароўя і адукацыі, фізічнай культуры і спорту, архітэктуры і горадабудаўніцтва, мовы і літаратуры, мастацтва.

"Нацыянальная акадэмія навук, наш даўні партнёр, стварыла сапраўдны шэдэўр паліграфіі. Гэта своеасаблівая багатая і ілюстраваная энцыклапедыя, якая з'яўляецца працягам выдатных існуючых навуковых традыцый і вялікай работы, якая праведзена НАН. Усё гэта так ці інакш датычыцца кожнага жыхара нашай краіны", - звярнуў увагу генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

Арганізатары дадалі, што стваральная дзейнасць беларускага народа, творчыя здзяйсненні і дасягненні незалежнай Беларусі патрабуюць глыбокага асэнсавання. "Навуковы аналіз і яго асэнсаванне дасць магчымасць атрымаць урокі, здабыць трывалы фундамент нацыянальнай дзяржаўнасці і пераканацца ў правільнасці выбранага шляху", - рэзюмавалі ў бібліятэцы.

Азнаёміцца з выданнем можна ў музеі кнігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі