Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 снежня 2018, 15:46

У Мінску пройдуць паказы намінантаў і лаўрэатаў Нацыянальнай кінапрэміі

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (НЦСМ) 18-26 снежня пройдуць паказы намінантаў і лаўрэатаў першага рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі", а таксама творчыя сустрэчы са здымачнымі групамі, паведамілі БЕЛТА ў НЦСМ.

Так, гледачы змогуць убачыць мастацкія фільмы "Пацалунак восені" (рэжысёр Андрэй Голубеў), "Сляды на вадзе" (Аляксандр Анісімаў), "Унутры сябе" (Сяргей Талыбаў) і інш. У праграме таксама дакументальныя, кароткаметражныя і анімацыйныя фільмы. Пачатак паказаў у 19.00.

У цэнтры адзначылі, што хацелі б бліжэй пазнаёміць гледачоў з айчынным кіно і арганізаваць сустрэчы з творчымі групамі. Пасля паказаў у кожнага будзе магчымасць задаць пытанні, абмеркаваць цікавыя моманты і ідэі канкрэтных кінакарцін, а таксама падыскутаваць аб нацыянальным кіно ў цэлым.

Як паведамлялася, пераможцаў Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі назавуць 17 снежня. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Доме кіно. У конкурсе 20 намінацый: "Лепшы фільм у ігравой форме", "Лепшы тэлесерыял у ігравой форме", "Лепшая галоўная мужчынская роля", "Лепшая галоўная жаночая роля", "Лепшая жаночая роля другога плана", "Лепшая мужчынская роля другога плана", "Лепшы фільм у неігравой форме", "Лепшы фільм у анімацыйнай форме", "Лепшы кароткаметражны фільм", "Лепшая рэжысёрская работа", "Лепшы сцэнарый", "Лепшая аператарская работа", "Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка", "Лепшая работа мастака па касцюмах", "Лепшая музыка да фільма", "Лепшы мантаж фільма", "Лепшы гукарэжысёр фільма", "Лепшы дэбют у кіно па названых намінацыях", "За выдатны ўклад у беларускі кінематограф", "За выдатны ўклад беларускіх кінематаграфістаў у замежны кінематограф".

Заяўкі на ўдзел у кінапрэміі Міністэрства культуры прымала з кастрычніка па лістапад. У склад журы ўвайшлі прафесіяналы ў сферы кінематографа. Старшынёй стала загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Саянкова-Мельніцкая. Лідарамі ў колькасці намінацый сталі мастацкі фільм "Сляды на вадзе" рэжысёра Аляксандра Анісімава, кароткаметражная стужка "Фота на памяць" Ігара Васільева і псіхалагічны трылер "Унутры сябе" Сяргея Талыбава.

Арганізатарамі конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі" выступаюць Міністэрства культуры, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", Беларускі саюз кінематаграфістаў, Беларуская гільдыя акцёраў кіно.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі