Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 кастрычніка 2019, 17:46

У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну

11 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце ўрачыста адкрылі помнік вялікаму паэту Аляксандру Пушкіну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Скульптурную кампазіцыю адкрылі ў гістарычнай частцы горада, каля сцен філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Помнік, аўтарам якога з'яўляецца вядомы маскоўскі скульптар Віталь Шанаў, перададзены ў дар расійскім бокам у гонар 220-годдзя з дня нараджэння паэта і тысячагоддзя Брэста. Праект рэалізаваны па даручэнні кіраўнікоў дзвюх дзяржаў.

"Сімвалічна, што помнік Пушкіну размешчаны на вуліцы Адама Міцкевіча - вядомага нашага паэта, 220-годдзе з дня нараджэння якога мы адзначылі ў мінулым годзе. Яны абодва былі геніямі таго часу, тварылі, неаднаразова сустракаліся. І сёння, праз 200 гадоў, яны зноў сустрэліся. Упэўнены, што на гэтай пляцоўцы будуць праводзіцца творчыя сустрэчы, паэтычныя вечары, выступаць вядомыя і маладыя паэты", - сказаў на адкрыцці старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, які таксама прыняў удзел у адкрыцці, выказаў упэўненасць, што помнік Пушкіну і аднайменны сквер, які створаны за кошт сродкаў гарадскога бюджэту, стануць адным з элементаў турыстычных маршрутаў Брэста. Намеснік міністра культуры Расіі Мікалай Аўсіенка зачытаў прывітанне ўдзельнікам урачыстай цырымоніі ад міністра культуры Уладзіміра Мядзінскага. "Помнік павінен увасабляць сабой простую ісціну: лёсы братэрскіх народаў Расіі і Беларусі неразрыўныя, яны з'яднаны агульнай шматвяковай гісторыяй, непаружнай дружбай, узаемнай падтрымкай, самой ідэяй аб прыналежнасці да адной цывілізацыі", - гаворыцца ў прывітанні.

Скульптары адлюстравалі вобраз паэта ў момант творчасці: вакол яго лятае Муза, лунаюць рыфмы, з'яўляюцца новыя творы. "Мы звярталі ўвагу на накіды, чарнавікі Аляксандра Сяргеевіча, пэўныя дэталі вобраза. Можна сказаць, часткова мы стараліся стварыць яго аўтапартрэт, прыўнесці бачанне самога сябе і зрабіць гэты помнік блізкім для нашчадкаў. Вельмі прыемна бачыць тут вялікую колькасць моладзі. Хацелася б, каб гэты помнік натхніў некага зацікавіцца творчасцю Пушкіна і пранесці гэту любоў да паэзіі праз усё жыццё", - расказала пра ідэю твора скульптар Дар'я Успенская.

У час цырымоніі прагучалі вершы і рамансы Пушкіна. У памяць аб сённяшняй падзеі Анатоль Ліс і Дзмітрый Мезенцаў пасадзілі ў скверы малады дуб. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, кіраўніцтва Брэсцкага гарвыканкама, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, вучні і студэнты, грамадскасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі