Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 мая 2022, 14:38

Творчая акцыя "Пасланне ветэрану" пройдзе ў Мінску

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя мерапрыемствы рэспубліканскай культурна-творчай акцыі "Пасланне ветэрану" пройдуць у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 5 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Мерапрыемства прымеркавана да Дня Перамогі. Студэнты і вучні з усёй рэспублікі збяруцца ў цэнтры мастацкай творчасці, каб падпісаць арт-паштоўкі ветэранам і творча павіншаваць пакаленне пераможцаў.

Госці і ўдзельнікі змогуць наведаць экспазіцыйную лакацыю - галерэю "Творчасць. Перамога. Жыццё", якая прысвечана героям Вялікай Перамогі. Ва ўпрыгожанай галерэі будуць прадстаўлены дзіцячыя мастацкія работы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. А жамчужынай мерапрыемства стане інтэрактыўная пляцоўка "Пасланне ветэрану", на якой вучні і студэнты падпішуць эксклюзіўныя арт-паштоўкі для ветэранаў.

У той жа дзень адбудзецца святочны канцэрт. Наведвальнікаў чакаюць выступленні ваенна-патрыятычнага клуба "Рысь" вайсковай часці 3214, роты Ганаровай варты ўнутраных войскаў МУС, салістаў ансамбля пагранічнай службы, ваеннага духавога аркестра, а таксама лепшых творчых калектываў устаноў вышэйшай, агульнай срэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Пачатак мерапрыемства ў 15.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі