Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 верасня 2020, 09:40

Тэлеканал "Беларусь 3" адзначыць у эфіры 100-годдзе з дня нараджэння Сяргея Бандарчука

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" адзначыць у эфіры 100-годдзе з дня нараджэння акцёра, рэжысёра і сцэнарыста, народнага артыста СССР Сяргея Бандарчука. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

25 верасня ў 10.05 і 19.40 гледачоў чакае дакументальны фільм з цыкла "Апошні дзень", прысвечаны памяці Сяргея Бандарчука, а ў 14.20 і 21.05 будзе паказана першая кінастужка майстра - ваенная драма "Лёс чалавека", створаная па аднайменным апавяданні Міхаіла Шолахава.

"Сам рэжысёр выканаў у фільме галоўную ролю - цесляра Андрэя Сакалова, які перажыў пакуты і выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, адстаяў сваё права называцца чалавекам і захаваў здольнасць любіць", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі