Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 жніўня 2021, 16:30

Тату ў мастацтве: НЦСМ запрашае майстроў да ўдзелу ў выстаўцы карцін, скульптур і графікі

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыты прыём заявак на ўдзел у выставачным праекце "Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

На выстаўцы будуць прадстаўлены графіка, фатаграфія, скульптура, карціны і арт-аб'екты, звязаныя са светам татуіровак, а таксама абсталяванне для тату. У праекце прымуць удзел вядучыя салоны і майстры тату з усёй Беларусі. Плануецца правядзенне лекцый, майстар-класаў і іншых адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў.

"Па існуючай традыцыі мы запрашаем беларускіх мастакоў, графікаў, скульптараў, фатографаў, дызайнераў, звязаных з тату-культурай, прыняць удзел у праекце. Калі вам здаецца, што вашы работы змогуць выдатна ўпісацца ў экспазіцыю, то дасылайце на пошту info@libra-gallery.com фатаграфіі работ, якія вы гатовы прапанаваць для выстаўкі", - падкрэслілі ў НЦСМ.

У заяўцы неабходна пазначыць імя і прозвішча, назвы прапанаваных работ, тэхніку выканання (напрыклад, палатно, алей), памер (у сантыметрах), і год стварэння. Усе фатаграфіі ў пісьме павінны быць падпісаны.

"Таксама мы зацікаўлены ў гістарычных экспанатах і артэфактах, звязаных з тэматыкай татуіроўкі: старыя фатаграфіі, абсталяванне, макеты", - адзначылі арганізатары.

Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца да 1 лістапада ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі