Сцяг Панядзелак, 8 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 ліпеня 2024, 17:25

Сустрэча міністраў культуры краін ШАС пройдзе ў Віцебску ў час "Славянскага базару"

5 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэчу міністраў культуры дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва правядуць у час "Славянскага базару ў Віцебску". Аб гэтым журналістам у час наведвання галоўных пляцовак фестывалю паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць шэраг мерапрыемстваў і пляцовак, якія традыцыйна рэалізоўваліся, ёсць і элементы, якія будуць рэалізаваны ўпершыню. Хачу сказаць, што літаральна ўчора было прынята рашэнне аб прыёме нашай краіны ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва", - адзначыў ён.

"Менавіта першае буйное мерапрыемства, якое адбудзецца па ініцыятыве кіраўніка нашай дзяржавы - сустрэча міністраў культуры краін ШАС у Віцебску, - дадаў ён. - І адпаведны фестывальны аспект - дэманстрацыя культур народаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - таксама адбудзецца ўпершыню ў Віцебску".

Сёння віцэ-прэм'ер знаходзіцца з рабочым візітам у Віцебску. У праграме знаходжання - наведванне тэхналагічнага ўніверсітэта, ветакадэміі, галоўных пляцовак Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", а таксама прадпрыемстваў і ўстаноў аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі