Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 ліпеня 2024, 14:05

Эстонія анансавала стварэнне абарончай сеткі з 600 бункераў уздоўж граніцы з Расіяй

Фота з архіва
Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эстонія плануе стварыць абарончую лінію ўздоўж граніцы з Расіяй і пабудаваць 600 бетонных бункераў у 2025 годзе, пішуць эстонскія СМІ.

Паведамляецца, што праект знаходзіцца на стадыі стварэння прататыпаў, на верасень запланаваны іх выпрабаванні. "Мы цяпер падпісалі дагавор з прадпрыемствам, якое павінна вырабіць нам тры розныя прататыпы бункераў. У верасні мы плануем пачаць іх тэсціраванне. Пасля выпрабаванняў мы зможам выбраць, які тып бункераў будзе ў далейшым выкарыстоўвацца і стане нашых стандартам. А пасля мы аб'явім тэндар на пабудову бункераў для ўсёй лініі абароны менавіта па гэтым стандарце", - сказала кіраўнік аддзела інфраструктуры Дзяржаўнага цэнтра абаронных інвестыцый Кадзі-Кай Кола.

Акрамя будаўніцтва бункераў, абарончая лінія будзе ўключаць і процітанкавыя загароды, а таксама загароды з калючага дроту. Падпісаць дагавор на іх устаноўку плануецца праз тры месяцы, а пачаць работы па ўзвядзенні бункераў уздоўж усходняй граніцы плануецца ўжо ў наступным годзе.

Як піша ТАСС, у студзені ваеннае ведамства Эстоніі аб'явіла, што краіны Балтыі дасягнулі дамоўленасці аб будаўніцтве на сваіх усходніх граніцах абарончай лініі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі