Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 ліпеня 2024, 10:37

Выстава "Мой Мінск старадаўны, магутны і слаўны" адкрыецца ў музеі Якуба Коласа 10 ліпеня
 

Фота з архіва
Фота з архіва
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 10 ліпеня адкрыецца часовая экспазіцыя "Мой Мінск старадаўны, магутны і слаўны", прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Класік беларускай паэзіі Якуб Колас у час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ва Узбекістане, куды была пераведзена Акадэмія навук БССР. Там ён правёў каля двух з палавінай гадоў. Знаходзячыся ў эвакуацыі, ён перажываў за Радзіму, і вынікам гэтага стаў шэраг вершаў і рукапісаў. Як расказалі ў музеі, яны стануць часткай экспазіцыі. А дапоўняць работы паэта ілюстрацыямі прыгожых месцаў Узбекістана, намаляваных з натуры рознымі пакаленнямі сям'і Левіных. Якуб Колас вызваленню Мінска прысвяціў верш і шэраг артыкулаў, якія будуць прадстаўлены на выставе.

У экспазіцыі таксама пакажуць матэрыялы з асабістага архіва Якуба Коласа і сямейнага збору яго нашчадкаў. А фонам стануць ілюстрацыі Мінска вядомага беларускага архітэктара Леаніда Левіна. Многія з іх будуць паказаны ўпершыню.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі