Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 верасня 2021, 09:50

Сумкі-шоперы ў стылі маляванак навучаць ствараць у Полацку

15 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я ў Полацку 18 верасня правядзе майстар-клас па стварэнні сумак-шопераў у стылі беларускіх маляванак, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

Удзельнікі змогуць зрабіць сумку з уласным дызайнам. Уменне маляваць не мае значэння, галоўнае - прыйсці з добрым настроем і жаданнем навучыцца нечаму новаму. "Усе матэрыялы: сумкі, акрылавыя фарбы, пэндзлі - і сакрэты майстра Таццяны Ушаковай будуць чакаць гасцей. Маляванне па тканіне - гэта захапляючая творчасць, якая зараджае пазітывам", - расказалі арганізатары.

Рэкамендаваны ўзрост удзельнікаў майстар-класа - 8 гадоў і старэйшыя. Папярэдні запіс праводзіцца па тэлефоне (80214) 46-30-41, колькасць месцаў абмежавана.

Маляванкі - шырокафарматныя выявы, выкананыя фарбамі дамашняга прыгатавання на тэкстыльнай паверхні. Дэкаратыўнае мастацтва жывапісу на палатне на Віцебшчыне актыўна развівалася ў 1920-1960 гады. У гэты час традыцыйны вобраз жыцця мадэрнізаваўся і новыя рэчы і спосабы іх аздаблення пранікалі ў народны быт. У гарадскім і вясковым жыллёвым будаўніцтве асаблівую каштоўнасць набывае упрыгажэнне ложка, для чаго выкарыстоўваюцца тканыя, вышытыя і размаляваныя дываны. Тэхналогія маляванак аказалася самай мабільнай для выканання гэтага сацыяльнага заказу і прыдатнай для ўпрыгажэння. Сярод найбольш вядомых мастакоў, якія працавалі ў гэтай тэхніцы, Язэп Драздовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі