Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 студзеня 2022, 14:07

Стартаваў продаж сертыфікатаў на "Славянскі базар"

14 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся продаж сертыфікатаў на "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі форуму.

Праграма фестывалю яшчэ не апублікавана, але арганізатары выпускаюць у продаж падарункавыя сертыфікаты на канцэрты ў Летнім амфітэатры. Набыць можна сертыфікаты наміналам Br10, Br20, Br30, Br50 і Br100. Акрамя таго, да кожнага старублёвага сертыфіката дабавіцца бонус - яшчэ Br31. Сертыфікаты можна купіць да афіцыйнага старту продажу білетаў у касах Цэнтра культуры "Віцебск" і на kvitki.by за наяўны і безнаяўны разлік.

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 18 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі