Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лістапада 2020, 13:25

Спектакль "Старэйшы сын" Брэсцкага тэатра драмы пакажуць на міжнародным фестывалі адной п'есы

27 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Спектакль Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы стаў удзельнікам Міжнароднага анлайн-фестывалю адной п'есы "Старэйшы сын - 55", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Козак.

Анлайн-фестываль адной п'есы праходзіць з 5 па 29 лістапада. Яго праводзяць Міжнародны тэатральны фестываль "Залаты Віцязь - 2020" і сеткавае выданне аб тэатры "Медыя-праект АRTЫСТ". Форум прымеркаваны да юбілею адной з самых вядомых п'ес савецкага драматурга Аляксандра Вампілава "Старэйшы сын". У праграме - 26 сцэнічных версій тэатраў з Расіі, Францыі, Казахстана і Беларусі.

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы ўдзельнічае ў праграме ў якасці спецыяльнага госця. Спектакль пакажуць сёння на рэсурсах тэатральнага форуму (www.zolotoyvityaz.ru, www.artistchannel.ru). "Аргкамітэт фестывалю прапанаваў прыняць удзел у праграме. Наш тэатр там ведаюць, бачылі пастаноўкі на розных форумах. Таксама ім спадабалася наша версія п'есы. Мы выканалі неабходныя для паказу спектакля ў сетцы тэхнічныя ўмовы, у тым ліку юрыдычныя моманты, якія датычацца аўтарскіх правоў. Відэазапіс у нас ужо быў гатовы", - расказаў Аляксандр Козак.

Прэм'ера спектакля "Старэйшы сын" у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбылася ў 2016 годзе. Лірычную камедыю ў стылі рэтра паставіў галоўны рэжысёр тэатра Цімафей Ільеўскі. На працягу трох гадоў спектакль не сыходзіў са сцэны, за гэты час яго сыгралі больш за 40 разоў. У сувязі са змяненнямі ў акцёрскім складзе паказы больш чым на год былі прыпынены. А ў пачатку бягучага года "Старэйшы сын" вярнуўся ў рэпертуар БАТД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі