16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як здымалі самыя знакамітыя беларускія фільмы пра вайну, расказала журналістам экскурсавод нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алена Драздоўская на мерапрыемстве, прымеркаваным да 100-годдзя айчыннага кінематографа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ні для каго не сакрэт, што больш за ўсё фільмаў на нашай кінастудыі знята на тэму Вялікай Айчыннай вайны, таму што гэта тэма для беларусаў самая блізкая і трагічная", - сказала Алена Драздоўская.
Паводле яе слоў, самы экранізаваны пісьменнік - Васіль Быкаў. На кінастудыі знята 20 фільмаў па яго творах, а адной з самых яркіх экранізацый з'яўляецца "Знак бяды" рэжысёра Міхаіла Пташука.
"Унікальна карціна тым, што ў ёй Пташук у адной са сцэн вырашыў на самай справе ўчыніць пажар. Згодна з сюжэтам, у канцы фільма гераіня спальвае хутар разам з немцамі. Паказаць яе адчай інакш было проста немагчыма. Праходзіла цяжкая падрыхтоўка, бо трэба было зняць усё за адзін дубль. Для здымкі выкупілі хутар у Баранавіцкім раёне і папярэдзілі мясцовых жыхароў аб тым, што будзе адбывацца. У дзень здымак па перыметры ўстанавілі 3 камеры. Здымачная група не разлічыла, што лета прайшло і хутар вельмі высах. Усё палыхнула, і з-за моцнага пажару дзве камеры адразу адключыліся, але трэцяя камера цудам вытрымала. І пажар быў паказаны настолькі рэалістычна, што карціна ўдалася", - растлумачыла Алена Драздоўская.
"Вайна пад стрэхамі", "Сыны ідуць у бой", "Мы родам з дзяцінства" - усе гэтыя карціны прысвечаны ваеннай тэматыцы і пранікаюць глыбока ў душу. Фільм Віктара Турава "Праз могілкі" ўключаны камісіяй ЮНЕСКА ў 100 лепшых фільмаў пра вайну ў гісторыі сусветнага кінематографа", - адзначыла экскурсавод.
На яе думку, самым страшным з пункту гледжання псіхалагічнага ўспрымання, паказаных кадраў, здымак, падрыхтоўкі і нават пракату ў кінатэатрах можна назваць фільм "Ідзі і глядзі".
"Фільм Элема Клімава выйшаў у 1985 годзе і шакіраваў і савецкага, і замежнага гледача. Тады 14-гадовы Аляксей Краўчанка, цяпер ужо даволі вядомы расійскі акцёр, сыграў сваю першую ролю. Яму давялося цяжка, і рэжысёр вельмі баяўся, што ён не справіцца менавіта ў эмацыянальным плане. З ім працавалі псіхолагі і псіхатэрапеўты, праходзілі вялікія аўтатрэнінгі, але Аляксей добра справіўся са сваёй работай. Праўда, яму давялося пасядзець на дыеце, пажыць аднаму, прабегчы доўгія марафоны, каб за 2,5 гадзіны фільма са звычайнага здаровага хлопчыка ператварыцца ў знясіленага зморшчанага старога з пустымі вачамі", - дадала Алена Драздоўская.
Яна падкрэсліла, што ёсць яшчэ шмат нерасказаных гісторый пра вайну, і ў будучым на кінастудыі прадоўжаць здымаць кінастужкі на гэту тэму.-0-