Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 верасня 2020, 09:28

Сімфоніі Бетховена прагучаць у эфіры "Беларусь 3"

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" правядзе сёння запіс канцэртнай праграмы Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі да 250-годдзя Людвіга ван Бетховена. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Аркестр Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава пачынае сезон, прысвечаны юбілею вялікага нямецкага кампазітара, выкананнем 5-й і 6-й ("Пастаральнай") сімфоній майстра. Два сусветна вядомыя і розныя па настроі творы прагучаць у адной праграме, як некалі ўпершыню пад кіраўніцтвам самога аўтара", - расказалі ў прэс-службе.

Канал "Беларусь 3" пакажа HD-тэлеверсію канцэрта 26 верасня ў 22.50.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі