Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 лістапада 2021, 11:25

Сфарміраваны склад журы асноўнага конкурсу ігравога кіно "Лістапада"

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У асноўным конкурсе ігравога кіно XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" сфарміраваны склад журы. Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце кінафоруму, паведамляе БЕЛТА.

"У склад журы асноўнага ігравога кіно ўвайшлі Лю Чжунчжэ (Кітай), Аляксей Пятрухін (Расія), Уладзімір Мішчанчук (Беларусь), Івана Жыган (Сербія) і Рэнат Даўлецьяраў (Расія), які ўзначаліць камісію", - паведамілі арганізатары.

Плануецца, што ўсе члены журы, за выключэннем доктара навук дацэнта Школы акцёрскага майстэрства Пекінскай акадэміі кінамастацтваў Лю Чжунчжэ, наведаюць урачыстую цырымонію адкрыцця кінафестывалю "Лістапад" 20 лістапада ў кінатэатры "Масква".

"На жаль, з-за каранавірусных абмежаванняў госць з Кітая не мае магчымасці прыехаць у Мінск. Фільмы конкурснай праграмы Лю Чжунчжэ будзе глядзець анлайн. І што важна: паралельна з астатнімі членамі журы ў кінатэатрах. Пасля прагляду ўсіх стужак, якія прэтэндуюць на галоўны прыз праграмы ігравога кіно, члены журы абмяркуюць убачанае і падвядуць вынікі ў фармаце відэаканферэнцыі", - адзначылі ў дырэкцыі.

XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лiстапад" пройдзе з 20 па 26 лістапада. Заснавальнікі - Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам, арганізатар - Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Усяго дырэкцыя фестывалю атрымала 273 заяўкі з 54 краін. Сярод іх як даўнія сябры і кінапартнёры Беларусі (Расія, Украіна, Азербайджан, Грузія, Сербія), так і краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі