Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 студзеня 2019, 15:47

Рыа-дэ-Жанэйра аб'яўлены сусветнай сталіцай архітэктуры 2020 года

21 студзеня, Парыж /БЕЛТА - Прэнса Лаціна/. ЮНЕСКА сумесна з Міжнародным саюзам архітэктараў аб'явілі бразільскі горад Рыа-дэ-Жанэйра сусветнай сталіцай архітэктуры 2020 года.

Паводле слоў намесніка гендырэктара ЮНЕСКА ў галіне культуры Эрнэста Отане, у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2020 годзе пройдзе мноства мерапрыемстваў, якія прадэманструюць ролю архітэктуры ў культуры і ўстойлівым развіцці гарадоў.

У прыватнасці, горад прыме кангрэс Міжнароднага саюза архітэктараў, які праводзіцца кожныя тры гады. "Такім чынам, сусветная сталіца архітэктуры стане міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання актуальных глабальных праблем з пункту гледжання культуры, культурнай спадчыны, гарадскога планавання і архітэктуры", - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ЮНЕСКА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі