Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Развітанне з Ігарам Лучанком пройдзе 14 лістапада ў Цэнтральным Доме афіцэраў

Культура 13.11.2018 | 12:13
Ігар Лучанок. Фота з архіва
Ігар Лучанок. Фота з архіва

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развітанне з народным артыстам Беларусі і СССР Ігарам Лучанком пройдзе 14 лістапада ў Цэнтральным Доме афіцэраў з 11.00 да 14.00, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Пахаваюць кампазітара на Маскоўскіх могілках.

Пайшоў з жыцця кампазітар Ігар ЛучанокПайшоў з жыцця кампазітар Ігар Лучанок
Ігар Лучанок 2 лістапада быў шпіталізаваны ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска з інсультам.

Як паведамлялася, Ігар Лучанок памёр на 81-м годзе жыцця. 2 лістапада ён быў шпіталізаваны ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска з інсультам.

Нарадзіўся Ігар Міхайлавіч у Мінску 6 жніўня 1938 года. Музычную адукацыю атрымаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класе кампазіцыі прафесара А. Багатырова (1961). Яго дыпломнай работай сталі сімфонія (1961) і кантата "Курган" (1962) на словы Янкі Купалы, у далейшым перапрацавана ў рок-оперу "Гусляр" (1971) для ансамбля "Песняры". Талент кампазітара развіваўся ў Ленінградскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара В. М. Салманава (1965) і ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара Ц. М. Хрэннікава (1970). У 1963 годзе малады кампазітар вярнуўся ў альма-матар - Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ў якасці выкладчыка, а з часам - і рэктара (1982-1985).

2008 год
2008 год'

У 1966 годзе Ігар Лучанок упершыню праявіў сябе як самабытны кампазітар-песеннік. На Усесаюзным конкурсе савецкай песні яго песня-балада "Памяць сэрца" (на словы паэта М. Ясеня) у выкананні Віктара Вуячыча атрымала першую прэмію. Гэта песня стала вяхой і вызначыла адну з важных тэм яго творчасці ў наступных песнях: "Хатынь", "Каб камяні маглі гаварыць", "Пісьмо з 45-га", "Курган Славы", "Старое кіно", "Майскі вальс".

2012 год
2012 год'

Кампазітар звяртаўся да творчасці многіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Петруся Броўкі і інш., а таксама расійскіх паэтаў Роберта Раждзественскага, Яўгена Еўтушэнкі. Шчыра выказана любоў да Беларусі ў вядомых песнях "Мой родны кут", "Я хаджу закаханы", "Спадчына", "Жураўлі на Палессе ляцяць". Шырокае кола лірычных песень, такіх як "Вераніка", "Алеся", "Зачарованая мая". Мелодыю "Песні пра Мінск" адбіваюць кожную гадзіну куранты на вежы Мінскай ратушы.-0-

2011 год
2011 год'

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.