Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 верасня 2020, 09:42

Радыё "Сталіца" 1 верасня правядзе рок-марафон да Дня ведаў

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы дзень восені і пачатак навучальнага года калектыў радыё "Сталіца" вырашыў адзначыць акцыяй "Рок-марафон да Дня ведаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Далучыцца могуць усе жадаючыя - дастаткова проста прыслаць СМС мадэратарам інтэрактыўных перадач з кароткім расказам пра свае школьныя і інстытуцкія ўспаміны. Інтэрактыў будзе прадаўжацца ўвесь эфірны дзень.

Акрамя таго, пасля невялікіх летніх канікулаў, творчая каманда збіраецца парадаваць слухачоў крэатыўнымі ідэямі. З верасня ў эфіры "Сталіцы" можна пачуць рок-кампазіцыі самага шырокага спектра. Акрамя любімага "хард-эн-хэві" меламанаў чакаюць блюз-рок, джаз-рок, сімфа-рок і іншыя актуальныя рок-напрамкі.

Арыгінальны музычны плэйліст традыцыйна дапоўняць інфармацыйна-пазнавальны канал "Добрай раніцы, Сталіца!", забаўляльная праграма для тых, хто ў дарозе, "Навігатар", інтэрактыўны праект з прывітаннямі і пажаданнямі слухачоў "Ну і дзянёк!", ранішняе інфармацыйна-забаўляльнае шоу "Ранак робім разам".

Гісторыі стварэння легендарных рок-кампазіцый і цікавыя звесткі пра выканаўцаў раскажуць у перадачы "Рэтра-калекцыя". Навіны са свету спорту - традыцыйна ў перадачы "Спартфоліа". Пра найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі можна будзе даведацца ў пазнавальнай праграме "Тэхнаманія". Айчыннай і сусветнай медыцыне прысвечана інфармацыйна-пазнавальная праграма "Эліксір здароўя".

Радыё "Сталіца" вяшчае ў Мінску на 105,1 FM, а таксама на ўльтракароткіх хвалях па ўсёй краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі