ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 кастрычніка 2021, 16:04

Прэзентацыя кнігі, экскурсіі, майстар-класы: у НММ падрыхтавалі праграму да Дня маці

Фота з архіва
Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльную праграму мерапрыемстваў да Дня маці падрыхтавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі з 13 па 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Свята з кожным годам становіцца ўсё больш масавым, ператвараючыся ў паўнацэнны святочны тыдзень, які ўключае ў сябе сустрэчы, лекцыі, круглыя сталы, віншаванні і словы ўдзячнасці ўсім жанчынам, якія нарадзілі і выхоўваюць дзяцей. НММ таксама прапануе спецыяльную тыднёвую праграму мерапрыемстваў для маці і дзяцей, - расказалі ва ўстанове. - З 13 кастрычніка мы запрашаем на інтэрактыўную музейную праграму "Арт-лабараторыя", дзе маці змогуць расслабіцца і адпачыць, пакуль іх малышы будуць заняты творчасцю".

На наступны дзень, 14 кастрычніка, гасцям свята прапануюць паназіраць за працэсам стварэння жывапіснай атмасферы ў дзіцячым інтэрактыўным пакоі, дзе мастачка Эвеліна Крыштаповіч стварае манументальную карціну, або наведаць інтэрактыўную музейную праграму "Пагуляем у нацюрморт" для дзяцей ад 5 да 10 гадоў. Для тых, хто любіць выставы, падрыхтаваны спецыяльныя тэматычныя экскурсіі: 14 кастрычніка "Вобраз Багародзіцы ў беларускім іканапісе" (18.00), 15 кастрычніка "Жаночы партрэт у мастацтве" (17.00).

"Фінальным акордам святочнага тыдня стануць мерапрыемствы выхаднога дня. 16 кастрычніка ў час сустрэчы са старшынёй цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля" Веранікай Сярдзюк маці могуць задаць пытанні, якія іх цікавяць. У гэты ж дзень у 15.00 прапануем паслухаць канцэрт дзіцячага хору "Спяваючыя музыканты", - дапоўнілі арганізатары.

Завершыцца тэматычны тыдзень 17 кастрычніка. Дзіцячая пісьменніца Кацярына Залеская прэзентуе кнігу вершаў "Чароўныя сны Зузачкі". Як адзначаюць арганізатары, у гэтай кнізе ёсць месца цудам і чараўніцтву. Пасля прэзентацыі мастачка Вераніка Фурсава правядзе майстар-клас па стварэнні паштоўкі.

Кацярына Залеская - дзіцячая пісьменніца, удзельнік міжнароднага конкурсу ілюстраванай дзіцячай кнігі ў Гран-Канарыі, арганізатар многіх літаратурных мерапрыемстваў для дзяцей. Вераніка Фурсава - мастак-ілюстратар, дызайнер, удзельнік міжнародных конкурсаў ілюстраванай дізцячай кнігі, выкладчык па дысцыплінах "Жывапіс", "Кампазіцыя", "Малюнак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі