Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 верасня 2021, 14:37

Праект закона аб унясенні змяненняў у Кодэкс аб культуры вынесены на абмеркаванне

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект закона аб унясенні змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

"Распрацаваны міністэрствам праект закона Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры, ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. І ў мэтах рэалізацыі прынцыпу галоснасці нарматворчай дзейнасці, усебаковага і поўнага разгляду праект закона вынесены на грамадскае абмеркаванне на сайтах Мінкультуры і Прававога форуму Беларусі", - адзначылі ў ведамстве.

Арганізатарам абмеркавання выступае Міністэрства культуры.

Заўвагі і прапановы па праекце закона можна накіроўваць па 10 кастрычніка ўключна на адрас электроннай пошты: ministerstvo@kultura.by, а таксама з 1 па 10 кастрычніка выкласці ў спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.

Вынікі грамадскага абмеркавання будуць улічаны пры падрыхтоўцы праекта закона да першага чытання ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі