Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Першы музычны конкурс "Ступені творчасці" пройдзе ў Мінску ў кастрычніку

Культура 05.08.2019 | 19:01
Фота з архіва
Фота з архіва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арт-майстэрня "Талісман удачы" Беларускага саюза музычных дзеячаў і Беларускі саюз кампазітараў прымаюць заяўкі на ўдзел у I Адкрытым музычным конкурсе "Ступені творчасці". Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускага саюза кампазітараў, паведамляе БЕЛТА.

Да ўдзелу запрашаюцца аўтары, выканаўцы і творчыя калектывы ва ўзросце ад 9 да 35 гадоў, а ў намінацыі "Вакальная творчасць, сола" - ад 6 да 35 гадоў. Заяўкі прымаюцца з 7 жніўня па 1 кастрычніка на электронны адрас: soyuzcomposerby@gmail.com.

Конкурс будзе праводзіцца 12-13 кастрычніка ў Мінску па намінацыях "Кампазітарская творчасць", "Вакальная творчасць, салісты" (эстрадны, акадэмічны, народны, джазавы вакал), "Вакальная творчасць, малыя формы і ансамблі", "Харавая творчасць", "Інструментальная творчасць, салісты", "Інструментальная творчасць, малыя формы і ансамблі", "Інструментальная творчасць, аркестры".

"У намінацыях "Інструментальная творчасць, сола" і "Вакальная творчасць, сола (эстрадны вакал)" - абавязковае выкананне твора беларускага аўтара, магчыма выкананне ўласнага напісання, - расказалі арганізатары. - У намінацыі "Кампазітарская творчасць" конкурс праходзіць дыстанцыйна. Музычны твор прадастаўляецца ў выглядзе нотнага матэрыялу і аўдыязапісу. Прымаюцца да разгляду студыйныя запісы, а таксама дэма-версіі".

Музычнае спаборніцтва "Ступені творчасці" праводзіцца для выяўлення маладых адораных кампазітараў і выканаўцаў у розных жанрах музычнага мастацтва, пошуку цікавых аўтарскіх твораў і стварэння стымулу для іх напісання, папулярызацыі творчасці беларускіх вакалістаў, павышэння творчага майстэрства і выканальніцкай культуры маладых музыкантаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.