ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 9 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 ліпеня 2020, 10:11

Першы музейна-тэатральны анлайн-фестываль "Паўлінка на Купалле" пройдзе з 6 па 12 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы музейна-тэатральны анлайн-фестываль "Паўлінка на Купалле" пройдзе з 6 па 12 ліпеня на афіцыйным сайце і YouTube-канале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Асобны сюрпрыз для гасцей фестывалю - выступленне легендарнага ансамбля "Песняры". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Мерапрыемства прымеркавана да дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы, што супадае са святам Купалле.

"Паўлінка на Купалле" - сумесны праект Купалаўскага тэатра і Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы. Анлайн-фестываль створаны ў час святкавання 100-га сезона і 100-годдзя першага драматычнага тэатра краіны. Галоўным сімвалам мерапрыемства стане легендарная Паўлінка. Воблаз гераіні з удзелам артыстак Купалаўскага тэатра Зоі Белахвосцік, Юліі Шпілеўскай, Кацярыны Алейнікавай і Марты Голубевай пройдзе праз усе тэматычныя блокі фестывалю.

"На асобнай старонцы сайта і YouTube-канале тэатра будуць прадстаўлены эпізоды тэматычных блокаў, якія будуць даступны для ўдзельнікаў па ўсім свеце. Сярод блокаў - "Прывітальны", "Папараць-кветка", "Паўлінка", "Свята". Можна будзе назіраць за экскурсіяй па тэатры, паслухаць выступленне аркестра, віртуальна наведаць музей Янкі Купалы ў Вязынцы і ў Мінску, навучыцца плесці вянкі з з нашымі Паўлінкамі і нават станцаваць "Лявоніху", - расказалі ў Купалаўскім.

Анлайн-фестываль будзе праходзіць з 20.00 6 ліпеня да 21.00 12 ліпеня. Усе падрабязнасці можна знайсці на сайце тэатра kupalauski.by.

Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры. Генеральны партнёр Купалаўскага тэатра - кампанія Mastercard, партнёр музея - кампанія "Белдзяржстрах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі