Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Пейзажы беларускага і малдаўскага краю прадставяць на выставе Вячаслава Ігнаценкі ў Гомелі

Культура 13.08.2019 | 09:48
Вячаслаў Ігнаценка. Фота з архіва
Вячаслаў Ігнаценка. Фота з архіва

13 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Пейзажы беларускіх і малдаўскіх мясцін Вячаслава Ігнаценкі прадставяць на выставе "Далёкае - блізкае", якая адкрыецца ў Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў 16 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

Экспазіцыя будзе складацца з больш як 30 работ. Гэта пейзажы эцюднага плана, лёгкасць якога падкрэсляць шкляныя стэлажы, на якіх будуць размешчаны карціны. У прадстаўленых работах лёгка пазнаць краявіды беларускіх пагоркаў, лясоў, рачных затокаў. Таксама выставу дапоўняць пейзажы малдаўскай зямлі. І кожны наведвальнік зможа адказаць, што для аўтара далёкае, а што блізкае.

Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў Гомельскай вобласці. Яго малая радзіма - вёска Карпаўка каля зліцця Сожа і Дняпра ў Лоеўскім раёне. "Тут на ўлонні прыгожай прыроды, каштоўнай цішыні вясковай глыбінкі сфарміравалася шматгранна адораная асоба будучага мастака і пісьменніка. Ён таксама вядомы літаратурнымі вопытамі - эсэ пра сваю сям'ю, родную вёску, настаўнікаў, у якіх пашчасціла ў свой час займацца", - расказалі арганізатары.

Таленавіты жывапісец скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 1978 годзе па спецыяльнасці "мастак дэкаратыўнага мастацтва". Нярэдка даводзілася працаваць на адкрытым паветры плячо ў плячо з вядомымі беларускімі мастакамі Сяргеем Катковым і Віталем Цвірка. Шмат у чым гэта вызначыла яго занятак жывапісам. Вячаславу Ігнаценку належаць пейзажы малдаўскай зямлі і малой радзімы ("Фарбы восені", "Першыя ластаўкі", "Сакавік" і інш.), вытанчана-рафінаваныя карціны на філасофскія тэмы ("Дарога", "Час", "Новая планета"), абстрактныя кампазіцыі. Зарэкамендаваў ён сябе і як графік-віртуоз. Цяпер Вячаслаў Ігнаценка пражывае ў Кішынёве, з'яўляецца членам малдаўскага саюза мастакоў. У 2019 годзе ўдастоены звання заслужанага мастака Малдовы. Яго заслугі адзначаны і ў роднай Беларусі: узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Работы мастака знаходзяцца ў калекцыях музеяў Беларусі, Украіны і Малдовы. У розных гарадах прайшло больш за 50 персанальных выставак. Пры гэтым творчасць ён сумяшчае з выкладчыцкай работай. Кожны год у канцы лета мастак прыязджае ў Беларусь, натхняецца роднымі мясцінамі, з асалодай піша і малюе. Ён жыва цікавіцца навакольным, шмат падарожнічае і любіць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях.

Адкрыццё выставы "Далёкае - блізкае", прымеркаванай да Года малой радзімы, адбудзецца ў 16.00. Аўтар з задавальненнем адкажа на пытанні прысутных, падзеліцца сваімі планамі, тонкасцямі майстэрства. Экспазіцыя будзе даступна па 26 кастрычніка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.