Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 жніўня 2018, 14:05

Памёр народны артыст СССР Іосіф Кабзон

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўзросце 80 гадоў памёр народны артыст СССР Іосіф Кабзон, паведамляе ТАСС са спасылкай на звесткі, атрыманыя ад памочніцы жонкі спевака.

Іосіф Давыдавіч Кабзон быў шпіталізаваны ў канцы ліпеня.

Месца і час развітання з артыстам стане вядома пазней.

Іосіф Давыдавіч Кабзон нарадзіўся ў Данецкай вобласці (Украіна) у гарадку Часаў Яр у 1937 годзе. Усесаюзная папулярнасць і вядомасць да яго прыйшлі ў 1964 годзе пасля з'яўлення ў эфіры песні Аркадзя Астроўскага і Льва Ашаніна "А у нас во дворе".

Творчая біяграфія спевака налічвае каля 3 тыс. песень. Выканаўца штогод выходзіў у фінал тэлевізійнага фестывалю "Песня года" на працягу больш як трох дзясяткаў гадоў. За час свайго сцэнічнага жыцця ён гастраляваў больш чым па 100 краінах свету. Яго імя занесена ў "Кнігу рэкордаў Расіі". Спевака таксама прызналі самым тытулаваным артыстам РФ.

Іосіф Кабзон - ганаровы грамадзянін 29 гарадоў Расіі і краін СНД. Ён вядомы і як палітычны дзеяч, чыя кар'ера пачыналася ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета СССР у 1990 годзе. Кабзон не аднойчы выбіраўся ў Дзяржаўную Думу РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі