Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 сакавіка 2021, 16:00

Палітра вясны: у НББ прадставілі выставу акварэлі і малюнка

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава-конкурс акварэлі і малюнка "Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі" адкрылася 3 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правядзенне мастацкіх экспазіцый ранняй вясной стала добрай традыцыяй, якая пачалася яшчэ да таго, як бібліятэка пераехала ў новы будынак. У той жа час мы ўпершыню адкрываем выставу, якая стала вынікам менавіта конкурсу - з 80 работ было адабрана больш за 30. Упэўнена, што гэты праект будзе запатрабаваны нашымі наведвальнікамі, паколькі настрой, што дае "Палітра вясны", нікога не пакіне без прыемных эмоцый", - сказала першы намеснік генеральнага дырэктара НББ Алена Далгаполава.

Праект-віншаванне прысвечаны Дню жанчын і прызначаны нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды. Паэтычны радок "Пакуль расце трава на Беларусі" ў назве выставы падказвае, што на гэты раз у цэнтры творчай увагі мастакоў - багацце лугавога разнатраўя, чараты, імхі, ягаднікі, вясеннія парасткі і сціплыя сухацветы.

Як адзначылі арганізатары, з вясеннім святам жанчын віншуюць прафесійныя і маладыя мастакі, педагогі, члены творчых таварыстваў, студэнты мастацкіх спецыяльнасцей ВНУ, заўзятыя мастакі - аматары акварэлі і арыгінальнай графікі.

"Сёння толькі 3 сакавіка, а адбылося нешта дзіўнае: жанчыны сталі яшчэ прыгажэйшымі, мужчыны - больш энергічнымі, а мастацтва ўжо напоўнена вясной, - падзяліўся ўражаннямі намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга. - Акварель - гэта тонкі і своеасаблівы вясенні від мастацтва, які патрабуе больш эмоцый, роздумаў - усё робіцца за адзін раз. Калі пачынаеш тварыць, не ведаеш, чым гэта скончыцца. І на гэтым вясеннім мерапрыемстве можна ўбачыць работы не толькі маладых зорак, але і вядомых майстроў беларускай акварэлі".

У бягучым годзе палітра вясны прадстаўлена работамі такіх беларускіх акварэлістаў, як Уладзімір Рынкевіч, Алесь Квяткоўскі, Вера Каўзановіч, Мікалай Аўчыннікаў, Ягор Арцюхоў, Рыгор Мяжуеў, Алена Шычко, Сяргей Пісарэнка, Галіна Хайдарава, Фелікс Гумен.

Наведаць экспазіцыю можна па 15 мая.

Арганізатары праекта - Нацыянальная бібліятэка, арт-студыя "Аквавір" (кіраўнік Уладзімір Рынкевіч) і Беларускі саюз мастакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі