Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 сакавіка 2021, 19:55

"Паэтычны марафон" да Сусветнага дня паэзіі пройдзе ў Мінску 19 сакавіка

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Паэтычны марафон", прымеркаваны да Сусветнага дня паэзіі, пройдзе 19 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўстановы, паведамляе БЕЛТА.

Штогод 21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Згодна з рашэннем ЮНЕСКА, асноўнай мэтай зацвярджэння свята з'яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова. Акрамя таго, гэты дзень павінен садзейнічаць развіццю паэзіі, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў.

"Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучаецца да святкавання і праводзіць "Паэтычны марафон", які адбудзецца ў Траецкім прадмесці. У мерапрыемстве прыме ўдзел Выдавецкі дом "Звязда". Супрацоўнікі часопісаў "Полымя" і "Маладосць" азнаёмяць наведвальнікаў з беларускімі часопісамі. А галоўнай адметнасцю мерапрыемства стане сустрэча з аўтарамі-паэтамі", - гаворыцца ў паведамленні.

Мерапрыемства будзе цікава вучням старшых класаў, навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтам ВНУ і аматарам беларускай літаратуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі