Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 лістапада 2020, 12:33

Падтрымаць Арыну Пехцераву можна, прагаласаваўшы за конкурсную песню "Пришельцы" ў інтэрнэце

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адпаведнасці з правіламі дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне" беларусы змогуць падтрымаць Арыну Пехцераву, прагаласаваўшы за конкурсную песню "Пришельцы" ў інтэрнэце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Белтэлерадыёкампаніі.

"Прагаласаваць можна з любога стацыянарнага або мабільнага ўстройства: камп'ютара, планшэта або смартфона. Анлайн-галасаванне гледачоў адкрыецца 27 лістапада на афіцыйным сайце праекта junioreurovision.tv. Паглядзеўшы відэаролікі з выступленнямі ўсіх канкурсантаў, можна выбраць трох выканаўцаў, якія спадабаліся, у тым ліку і ўдзельніка ад сваёй краіны. Галасаванне завершыцца непасрэдна перад пачаткам шоу 29 лістапада і адкрыецца зноў пасля выступлення ўсіх артыстаў, але ўжо на 15 мінут. Ацэнкі гледачоў вызначаць палавіну выніку, другая будзе залежаць ад рашэння журы", - расказалі ў медыяхолдынгу.

У фінальным шоу выступяць удзельнікі з 12 краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Францыі. Яны прадставяць сцэнічныя нумары, запісаныя спецыялістамі нацыянальных тэлевяшчальнікаў з улікам адзіных рэкамендацый і правіл Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Выступленне Арыны Пехцеравай, згодна з праведзенай напярэдадні жараб'ёўкай, будзе паказана ў прамым эфіры пад нумарам 5.

У адпаведнасці з рашэннем ЕВС, у сувязі са складанай эпідабстаноўкай у свеце сустрэча канкурсантаў са шматмільённай аўдыторыяй праекта пройдзе ў фармаце жывых тэлемастоў. Для Арыны Пехцеравай і яе творчай каманды ў сценах Белтэлерадыёкампаніі будзе арганізавана тэматычная Green room, пабудаваная ў адзінай для ўсіх краін-удзельніц стылістыцы.

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 29 лістапада. Прамую трансляцыю з 19.00 будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Слоган дзіцячага "Еўрабачання-2020" - "Рухай свет!" (Move the world!).-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі