Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 лістапада 2020, 09:17

Пераможцай дзіцячага "Еўрабачання-2020" стала Валянціна Транель з Францыі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцай дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" стала Валянціна Транель з Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

11-гадовая выканаўца выступіла пад 12-м нумарам, выканаўшы песню "J'imagine" ("Я ўяўлю сабе"), і набрала пераможныя 200 балаў па выніках галасавання журы і гледачоў. На другім месцы - Каракат Башанава з Казахстана з песняй Forever ("Назаўсёды") і 152 баламі, а трэцяе месца дасталася Салеа з Іспаніі з кампазіцыяй "Palante" ("Рухайся"). У юнай спявачкі - 133 балы.

Беларусь на конкурсе прадставіла 12-гадовая магіляўчанка Арына Пехцерава з песняй "Пришельцы" ("Прыхадні"). У галасістай беларускі - 130 балаў і пятае месца.

18-ы дзіцячы песенны форум прайшоў у прамым эфіры з Варшавы - упершыню ў гісторыі ў дыстанцыйным фармаце. У фінальным шоу выступілі ўдзельнікі з 12 краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Францыі. Яны прадставілі сцэнічныя нумары, запісаныя спецыялістамі нацыянальных тэлевяшчальнікаў з улікам адзіных рэкамендацый і правіл Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Прамую трансляцыю вялі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Слоган дзіцячага "Еўрабачання-2020" - "Рухай свет!" (Move the world!).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі