Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лістапада 2020, 10:58

Арына Пехцерава выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні" пад нумарам 5

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" Арына Пехцерава выступіць пад нумарам 5. Гэта стала вядома 23 лістапада па выніках жараб'ёўкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Краіна-гаспадыня Польшча выступіць пад шостым нумарам. Конкурс адкрые Германія, а апошняй выступіць Францыя. Астатнія парадкавыя нумары па выніках жараб'ёўкі размеркаваліся наступным чынам: 2 - Казахстан, 3 - Нідэрланды, 4 - Сербія, 7 - Грузія, 8 - Мальта, 9 - Расія, 10 - Іспанія і 11 - Украіна.

Цырымонія адкрыцця конкурсу трансліравалася на афіцыйнай старонцы праекта на YouTube-канале. На сувязь выйшлі дэлегаты з 12 краін. Кожны з удзельнікаў запісаў прывітанне на роднай мове. Адбылася таксама прэм'ера галоўнай песні песеннага форуму бягучага года з выкананні Вікі Габар - пераможцы дзіцячага "Еўрабачання-2019".

Сёлета ў сувязі з пандэміяй каранавіруса Еўрапейскі вяшчальны саюз вырашыў правесці дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" ў новым фармаце - у эфіры будуць гучаць загадзя запісаныя кампазіцыі ўдзельнікаў шоу. Галоўныя прычыны - забеспячэнне бяспекі дзяцей ва ўмовах пандэміі, а таксама немагчымасць прысутнасці дэлегацый у краіне - арганізатары конкурсу ў сувязі з закрыццём граніц.

Запіс конкурснага выступлення беларускай удзельніцы на песенным форуме зроблены ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. Еўрапейскі вяшчальны саюз распрацаваў дакладны рэгламент здымкі нумароў для ўсіх краін-удзельніц. Згодна з канцэпцыяй запіс выступленняў павінен быў праходзіць на шэсць камер на спецыяльна збудаванай сцэне. Яе форма круглая, дыяметр 7 м, вышыня 60 см. Гэта зроблена, каб усе ўдзельнікі знаходзіліся ў роўных умовах, а іх выступленні адпавядалі агульнай канцэпцыі конкурсу. Каманда медыяхолдынга распрацавала графічны кантэнт для нумара. Карцінку абяцаюць кліпавай, дынамічнай і касмічнай. У адпаведнасці з умовамі шоу Арына Пехцерава праспявала сваю кампазіцыю "Пришельцы" ўжывую. Дарэчы, радкі з песні гледачы змогуць улавіць вачамі нават на касцюме артысткі.

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 29 лістапада. Прамую трансляцыю з 19.00 будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Слоган дзіцячага "Еўрабачання-2020" - "Рухай свет!" (Move the world!).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі