Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 мая 2020, 12:59

НЦСМ запрашае на выставу "Час памяці" да 75-годдзя Перамогі

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 20 мая адкрылася выстава жывапісу, графікі і скульптуры "Час памяці" з музейнага збору НЦСМ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Мастацкія творы, якія ўвайшлі ў экспазіцыю праекта, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі, былі набыты папярэднікам НЦСМ - Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва (1997-2015). "Работы мастакоў на ваенную тэму - гэта боль душы, адлюстраваны ў эпічных палотнах, графічных серыях і мемарыяльных скульптурных кампазіцыях", - расказалі ў НЦСМ.

На выставе прадстаўлены работы вядомага педагога 1960-х гадоў Мікалая Галоўчанкі, выпускніка Віцебскага мастацкага тэхнікума Яўгена Ціхановіча і Валянціна Савіцкага, які скончыў профільнае вучылішча ў Віцебску.

"Народныя мастакі Беларусі Васіль Шаранговіч і Арлен Кашкурэвіч прысвяцілі вайне серыі літаграфій і афортаў, якія заслужана ўвайшлі ў энцыклапедычныя выданні былога СССР і новай Беларусі. Акцэнт таксама зроблены на творах заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі графікаў Людвіга Асецкага і Пятра Дурчына, скульптара Уладзіміра Слабодчыкава і жывапісцаў Антона Бархаткова і Уладзіміра Гардзіенкі. Новае чытанне вобраза Васіля Быкава бачым у графіка выкладчыка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзіміра Вішнеўскага. Цікава вялікае палатно-ўспамін пра бацьку мастака", - адзначылі ў цэнтры.

Выстава прадоўжыцца па 28 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі