Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 мая 2020, 13:05

НББ праводзіць конкурс для школьнікаў да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

7 мая, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс для школьнікаў да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Рыгора Барадуліна, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць вучні 4-11 класаў. Для гэтага ім трэба зрабіць плакаты з цытатамі паэта і напісаць эсэ. "Мы хочам зацікавіць школьнікаў беларускай мовай і літаратурай, звярнуць увагу грамадскасці на важнасць чытання. Нашы асноўныя мэты - выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах айчыннай літаратуры, садзейнічанне ўкараненню дадатковых форм навучання, пашырэнне магчымасцей для самарэалізацыі і развіцця творчага патэнцыялу асобы", - расказалі ў НББ.

Конкурсныя работы прымаюцца да 31 ліпеня. Вынікі будуць аб'яўлены 28 жніўня на партале Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама ў жнівеньскім нумары часопіса "Выхаванне і дадатковая адукацыя", дзе будуць надрукаваны лепшыя конкурсныя работы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі