Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 красавіка 2020, 18:48

Названы пераможцы конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У афіцыйным Telegram-акаўнце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё аб'яўлены вынікі IX Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Названы імёны ўладальнікаў Гран-пры, лаўрэатаў усіх шасці намінацый і дыпламантаў праекта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У гэтым годзе праект праводзіўся пад знакам юбілейнай даты - 75-годдзя Вялікай Перамогі, і, згодна з умовамі конкурсу, фіналісты намінацыі "Эстрадны вакал" выконвалі беларускія творы, прысвечаныя гэтай важнай падзеі. Усяго арганізатарам паступіла каля 400 заявак, у фінал прайшлі 157 канкурсантаў: 124 сольныя выканаўцы і 33 калектывы.

Фінальны тур конкурсу праводзіўся ў відэафармаце. Рашэннем прафесійнага журы на чале са старшынёй народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным выбраны самыя яркія, шчырыя і таленавітыя выступленні. Уладальнікамі Гран-пры сталі Настасся Жабко (намінацыя "Эстрадны вакал"), Аляксей Іардасопаль (намінацыя "Інструментальная музыка") і Улада Філіповіч (намінацыя "Спадчына").

Першыя месцы ў намінацыі "Эстрадны вакал. Салісты" ў трох узроставых катэгорыях занялі Марыям Абдэлькадэр, Алена Цітова, Лада Шчарбіцкая. Першае месца ў намінацыі "Эстрадны вакал. Ансамблі" дасталася вакальнаму трыа DivVoice. У намінацыі "Інструментальная музыка. Сола" першыя месцы ў трох узроставых катэгорыях узялі Янучок Дзмітрый (фартэпіяна), Ксенія Сяліцкая (саксафон) і Ілья Кокін (домра). У намінацыі "Інструментальная музыка. Ансамблі" дыплом лаўрэата першай ступені заслужыў інструментальны дуэт "Натхненне". Лаўрэатамі першай ступені ў фальклорнай намінацыі "Спадчына. Сола" ў трох узроставых катэгорыях названы Мілана Заікіна, Аліса Доўнар і Ганна Шэмет. У намінацыі "Спадчына. Ансамблі" дыплом лаўрэата першай ступені атрымае ансамбль народнай музыкі "Верас".

Поўны спіс прызёраў і ўладальнікаў спецыяльных дыпломаў конкурсу размешчаны ў Telegram-канале Першага нацыянальнага і на сайце www.radio1.by.

Розныя гады лаўрэатамі і прызёрамі папулярнага радыёконкурсу станавіліся Алёна Ланская, Юрый Дземідовіч, Раман Волазнеў, Дзіяна Громава, Кірыл Ермакоў, Лідзія Заблоцкая, Надзея Місякова, Хелена Мерааі і іншыя. Па выніках конкурсу 2019 года 27 лаўрэатаў удастоены стыпендый і прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі