Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 красавіка 2022, 16:30

На радзіме "Балівуда" правялі фестываль беларускіх фільмаў. Індыйскай публіцы спадабалася

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нью-Дэлі прайшоў фестываль беларускіх фільмаў, прымеркаваны да святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Індыяй. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Індыі, якое выступіла арганізатарам мерапрыемства.

Увазе гледачоў былі прадстаўлены дакументальны фільм "Спадчына", які дае ўяўленне аб багатай культурнай спадчыне Беларусі, і мастацкія фільмы беларускіх кінематаграфістаў "Тум-Пабі-Дум", "Сляды на вадзе", "Правілы геймера". "Усе беларускія стужкі выклікалі вялікую цікавасць у гледачоў і атрымалі высокую ацэнку гасцей цырымоніі", - адзначылі ў дыпмісіі. У ліку гасцей фестывалю былі паслы і прадстаўнікі шэрага дыпламатычных місій Нью-Дэлі, прадстаўнікі кінаіндустрыі і СМІ Індыі.

Пасол Беларусі Андрэй Ржавускі на цырымоніі адкрыцця мерапрыемства адзначыў, што беларуска-індыйскія дружалюбныя сувязі існавалі яшчэ да таго, як былі ўстаноўлены афіцыйныя дыпламатычныя адносіны ў 1992 годзе. І ўсе гэтыя гады аснову дружбы складаюць кантакты паміж народамі. У Беларусі вялікай папулярнасцю карыстаюцца балівудскія фільмы, традыцыйная індыйская кухня, індыйскія аюрведычныя практыкі і ёга і шмат іншага. Разам з тым у індыйскіх грамадзян расце цікавасць да паездак у Беларусь, у першую чаргу для навучання ў беларускіх ВНУ, а таксама для турызму. "Гэтыя дружалюбныя і партнёрскія адносіны садзейнічаюць больш цеснаму ўзаемадзеянню паміж Беларуссю і Індыяй", - прыводзіць пасольства словы Андрэя Ржавускага.

З індыйскага боку дасягнута дамоўленасць аб правядзенні шэрага іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне кінаіндустрыі, на пашырэнне культурнага абмену.

Фестываль беларускіх фільмаў быў арганізаваны пры садзейнічанні Міжнароднай палаты медыя і індустрыі забаў, кінастудыі Marwah Studios, а таксама Азіяцкай акадэміі кіно і тэлебачання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі