Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 жніўня 2020, 13:38

Музтэатр: усе запланаваныя прэм'еры адбудуцца да канца года

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадоўжыць 50-ы тэатральны сезон з 1 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

"Юбілейны тэатральны сезон прадаўжаецца, усе запланаваныя прэм'еры і святочныя мерапрыемствы адбудуцца. У бліжэйшы месяц пачнецца падрыхтоўка да новых пастановак і рэпетыцыі спектакляў бягучага рэпертуару", - расказаў дырэктар тэатра Сяргей Пукіта.

Аматары харэаграфічнага мастацтва 1 і 2 верасня змогуць наведаць вечар аднаактовых балетаў - "Шапэніяна" і "Навелы пра каханне (Іспанскі дывертысмент)". Першы паказ аперэты на музыку Іагана Штрауса "Кароль вальса" адбудзецца 24 і 25 верасня. На сярэдзіну снежня запланавана прэм'ера мюзікла "Рамеа vs Джульета. Праз ХХ гадоў" лібрэтыста Карэна Кавалерана і кампазітара Аркадзя Укупніка.

У час навагодніх канікулаў пройдуць музычныя казкі для маленькіх гледачоў і іх бацькоў, а 31 снежня - традыцыйны канцэрт-феерыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі