Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 красавіка 2021, 17:07

Мінкультуры аб'явіла аб прыёме заявак на Нацыянальную тэатральную прэмію

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі са шматлікімі просьбамі аб прадаўжэнні тэрмінаў прыняцця заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія", якія паступілі на адрас Міністэрства культуры, прынята рашэнне аб правядзенні конкурсу ў 2021 годзе і адмене вынікаў адборачнага тура 2020 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінкультуры.

"Конкурс праводзіцца па секцыях "Тэатр драмы", "Тэатр лялек", "Музычны тэатр", "Спектакль для дзяцей і юнацтва" ў два этапы. Першы з'яўляецца адборачным і праходзіць з 1 па 30 красавіка. На другім падводзяцца вынікі конкурсу і вызначаюцца яго пераможцы, ён праводзіцца ў тэрміны, устаноўленыя аргкамітэтам", - удакладнілі ў міністэрстве.

У конкурсе могуць прымаць удзел тэатральна-відовішчныя арганізацыі Беларусі, іншыя арганізацыі культуры розных форм уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць, звязаную з пастаноўкай спектакляў, установы адукацыі ў сферы культуры са спектаклямі, прэм'ера якіх у Беларусі адбылася з 1 студзеня 2018 года і да даты пачатку конкурсу.

"Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі спектакляў з'яўляюцца высокі мастацкі ўзровень і наяўнасць арыгінальных творчых ідэй, якія садзейнічаюць развіццю нацыянальнага тэатральнага мастацтва. На конкурсе таксама прысуджаюцца спецыяльныя прэміі "За ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі" і "За падтрымку тэатральнага мастацтва Беларусі". Вылучэнне саіскальнікаў спецыяльных прэмій могуць ажыццяўляць дзяржаўныя і недзяржаўныя тэатры; іншыя арганізацыі культуры, якія займаюцца прафесійнай творчай дзейнасцю ў галіне тэатра; установы адукацыі ў сферы культуры; грамадскія аб'яднанні "Беларускі саюз тэатральных дзеячаў", "Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў", "Беларускі саюз кінематаграфістаў", "Беларуская гільдыя акцёраў кіно"; арганізатары, дырэкцыі, аргкамітэты міжнародных і рэспубліканскіх тэатральных фестываляў, якія праводзіліся ў Беларусі на працягу конкурснага перыяду", - расказалі ў ведамстве.

Матэрыялы ў электронным выглядзе для ўдзелу ў конкурсе і на суісканне спецыяльных прэмій накіроўваюцца да канца красавіка на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі