Фота арганізатараў
19 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гастролі Луганскага акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя М.Галубовіча адбудуцца 30 лістапада і 1 снежня на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім аблдрамтэатры.
Артысты Луганскага тэатра прадставяць спектаклі "Апошняя любоў Дзеда Мароза" і "Выратаваць камер-юнкера Пушкіна".
Трагікамедыя "Апошняя любоў Дзеда Мароза" - гісторыя аб тым, як пад Новы год жанчына сустракае сваё першае каханне ў абліччы Дзеда Мароза, які віншуе яе са святам па заказе ад фірмы. "І не схавацца ад сябе і ад кахання ў зачыненай кватэры, ключ ад якой да таго ж дзіўным чынам губляецца", - заінтрыгавалі ў тэатры.
Спектакль можна ўбачыць 30 лістапада. Пачатак у 18.00.
А 1 снежня ў 18.00 гледачам прадставяць монаспектакль "Выратаваць камер-юнкера Пушкіна". Галоўны герой пастаноўкі - Міша Пітунін, звычайны хлопчык, які не вылучаецца асаблівым талентам, акрамя як уменнем трапляць у пераплёт. Рос Міша ў савецкія гады, і яшчэ ў дзіцячым садзе яму здавалася, што вінаваты ва ўсіх яго бедах быў А.С.Пушкін. Гледачы разам з Мішам пражывуць этапы яго сталення, убачаць, як паступова яго адносіны да паэта мяняюцца.
"Вобраз Пушкіна ў спектаклі метафарычны. Ён канцэнтруе ў сабе ўсё тое, што галоўнаму герою не падабаецца ў сабе, усё, што ён адмаўляецца прымаць і мяняць. Пастаянна перамяшчаючыся са свайго часу ў пушкінскі, герой пазнае пра выпадковыя падзеі, што папярэднічалі ракавой дуэлі. Спектакль праліе святло на цікавыя падрабязнасці асабістага жыцця людзей з асяроддзя Пушкіна, - Жоржа Дантэса, Луі Гекерна, Наталлі Ганчаровай", - расказалі ў тэатры.
"Нездарма п'еса мае падзагаловак - "Гісторыя аднаго няздзейсненага подзвігу". Менавіта туга па нерэалізаваным, неўладкаваным жыцці і прымірае двух галоўных персанажаў - Пітуніна і Пушкіна. Усе падзеі п'есы смешныя, спектакль напоўнены цікавымі дэталямі і дасціпнымі рэплікамі", - дадалі ў дзяржаўнай установе.
Луганскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр імя М.Галубовіча вядзе сваю гісторыю з 1941 года. Тэатр быў створаны ў Харкаве з эвакуіраваных акцёраў. З таго часу прайшоў цяжкі і цярністы шлях, які загартаваў творчы калектыў. Сёння гэта сучасны, жывы, сапраўдны, шчыры і глыбокі тэатр са сваім напаўторным творчым абліччам. Ён вызначаецца своеасаблівай сцэнічнай формай, якая праяўляецца ў гарманічным спалучэнні музыкі, пластыкі, святла, сцэнаграфіі і акцёрскай гульні. Цяпер рэпертуар налічвае больш за 30 разнажанравых пастановак, у якіх шырока прадстаўлена класічная і сучасная драматургія.-0-