Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Квэст, пляценне вянкоў і турнір по мёлькю - музей Янкі Купалы запрашае на свята Купалле 23 чэрвеня

Культура 20.06.2019 | 14:51
Фота з архіва
Фота з архіва

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы - афіцыйны ўдзельнік культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў - правядзе "Купальскую ноч у Купалавым доме" 23 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы ўстановы Вольга Пархімовіч.

"Наша традыцыйнае свята "Купальская ноч у Купалавым доме", прымеркаванае да дня нараджэння Песняра (25 чэрвеня па старым стылі), пачнецца ў 16 гадзін на пляцоўцы каля музея выступленнем сталічнай тэатральнай майстэрні для дзяцей і падлеткаў Soffit, якая падрыхтавала мастацкую праграму з песнямі на словы Янкі Купалы, - расказала Вольга Пархімовіч. - У 17.00 пачнецца спартыўнае свята. Бо 23 чэрвеня адзначаецца Міжнародны алімпійскі дзень. Таму мы правядзём турнір па мёлькю - гэта фінская камандная гульня падобная да гарадкоў з простымі правіламі".

Святочную праграму прадоўжыць фальклорная група Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў "Этнасуполка" пад кіраўніцтвам Таццяны Пладуновай. "Наведвальнікі мерапрыемства змогуць пачуць у выкананні калектыву традыцыйныя купальскія песні і паўдзельнічаць у народных танцах, - дадала загадчыца аддзела. - Таксама прадугледжаны майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў".

Акрамя таго, па экспазіцыі музея падрыхтаваны квэст "У пошуках папараць-кветкі". "Улічваючы, што ў горадзе будуць замежныя госці, і яны, магчыма, прыйдуць да нас на свята, мы падрыхтуем даведнік на беларускай і англійскай мовах, - растлумачыла Вольга Пархімовіч. - У нас Купалле атрымаецца ва ўрбаністычным стылі, але карагоды вакол сімвалічнага вогнішча мы ўсё ж такі паводзім. "Купальская ноч у Купалавым доме" - гэта добрая магчымасць акунуцца ў атмасферу дзіўнага свята не выязджаючы з горада".

Гэтым мерапрыемствам музей пачынае традыцыйную праграму Купалаўскіх дзён. "Звычайна ў дзень нараджэння Янкі Купалы 7 ліпеня (па новым стылі) у мемарыяльным запаведніку "Вязынка" мы праводзім Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі...". У гэтым годзе на ім выступіць экс-саліст ансамбля "Песняры" Аляксандр Віслаўскі з праграмай "Тутэйшы" на словы Янкі Купалы. Акрамя таго, 30 чэрвеня мы адзначым дзень нараджэння нашага класіка на Аршанскай зямлі - там, дзе была яго дача. Гэта будзе свята аналагічнае таму, што пройдзе ў Вязынцы", - анансавала Вольга Пархімовіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 9 працэнтаў гадавых З 20 лістапада 2019 года стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зніжаецца на 0,5 працэнтнага пункта да 9% гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 10,75% да 10% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,25% да 8% гадавых.