Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лістапада 2017, 16:52

Конкурс юных выканаўцаў "Халі-Хало" набыў міжнародны статус

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс юных выканаўцаў "Халі-Хало" ў гэтым годзе набыў міжнародны статус, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі галоўны начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" праводзіцца ў Наваполацку, які ў будучым годзе прыме эстафету культурнай сталіцы Беларусі. Паводле слоў Васіля Чэрніка, намаганнямі гарадскіх улад зроблена нямала, каб гэты конкурс атрымаў такі высокі статус, ён дасць магчымасць паказаць сябе таленавітым выканаўцам не толькі з Беларусі, але і іншых краін.

Як расказаў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, гэта свята - знакавае і чаканае для горада. Ідэя правядзення ў Наваполацку фестывалю для юных талентаў нарадзілася ў 1994 годзе. Спачатку ён праводзіўся штогод, потым ператварыўся ў біенале. З 2003 года ў яго гісторыі ўзнікла паўза, адрадзіўся "Халі-Хало" ў 2011 годзе.

На конкурсе 18-19 лістапада выступяць юныя вакалісты з сямі краін - Беларусі, Расіі, Малдовы, Эстоніі, Украіны, Латвіі і Румыніі. На адборачныя туры песеннага спаборніцтва паступіла больш за 120 заявак, журы трэба будзе выбраць лепшых з 56 вакалістаў. Яны будуць спаборнічаць у трох узроставых катэгорыях: ад 8 да 10 гадоў, ад 11 да 13 гадоў, ад 14 да 16 гадоў. Выступленні пройдуць у Палацы культуры ААТ "Нафтан".

Міжнароднае журы конкурсу ўзначаліць заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. У складзе судзейскай калегіі педагогі па вакале, кампазітары і дзеячы мастацтваў з Беларусі, Эстоніі, Малдовы, Украіны.

Дзмітрый Дзямідаў дадаў, што для многіх беларускіх артыстаў "Халі-Хало" стаў пляцоўкай, дзе загучалі іх імёны. У свой час на сцэне конкурсу выступалі Пётр Ялфімаў, Наталля Падольская, Валерыя Грыбусава і іншыя.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, Наваполацкі гарвыканкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі