Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Колькасць турыстаў у Косаўскім палацы павялічылася амаль удвая

Культура 11.09.2018 | 15:46
Фота з архіва
Фота з архіва

11 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Косаўскім палацы ў студзені - жніўні гэтага года колькасць турыстаў павялічылася амаль у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

У Палацы ў гэтым годзе пабывалі амаль 20 тыс. чалавек. У тым ліку са славутасцю азнаёміліся больш за 3 тыс. іншаземцаў, большасць з іх з'яўляюцца грамадзянамі Польшчы.

Рост цікавасці да Косаўскага палаца звязаны з адкрыццём у мінулым лістападзе часовай музейнай экспазіцыі. Госці могуць наведаць 5 залаў. Прадстаўлены матэрыялы пра Косава і наваколле, род Пуслоўскіх, а таксама знойдзеныя ў час археалагічных раскопак экспанаты. Наведвальнікам прапануюць даведацца пра асаблівасці рэстаўрацыі аб'екта.

"Рамонтна-рэстаўрацыйныя работы прадаўжаюцца, вядзецца пракладка камунікацый. У наступным годзе плануецца, што спецыялісты зоймуцца ўнутранай аддзелкай, будзе дапоўнена экспазіцыя. Разлічваем, што гэта паўплывае на павелічэнне турыстычнага патоку", - адзначыў Арцём Брухан. На аднаўленне Косаўскага палаца ў бягучым годзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў накіруюць амаль Br2 млн, яшчэ Br500 тыс. выдзелена з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва.

Пасля завяршэння рэстаўрацыі Косаўскі палацава-паркавы ансамбль прапануецца аб'яднаць у турыстычны кластар з Пружанамі і Ружанскім палацам Сапегаў. "Цяпер аб'екты функцыянуюць паасобку. З часам хочам аб'яднаць іх у адзін маршрут, які стане сувязным звяном на шляху турыстычнага патоку з Мінскай вобласці ў Брэсцкую", - сказаў галоўны спецыяліст упраўлення культуры.

Рэстаўрацыя палаца Пуслоўскіх пачалася ў 2008 годзе. Ён разам з Белавежскай пушчай і мемарыяльным комплексам "Брэсцкая крэпасць-герой" уваходзіць у тройку самых папулярных выдатных мясцін Брэсцкай вобласці.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.