Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 жніўня 2021, 19:36

Класіка савецкай эстрады будзе гучаць вечарам 21 жніўня на пляцоўцы ў Верхнім горадзе

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летні сезон музычнага фестывалю "Класіка каля ратушы" ў Верхнім горадзе ў Мінску прадаўжаецца. У гэту суботу, 21 жніўня, адбудзецца канцэрт "Класіка савецкай эстрады" ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віталя Кульбакова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Мінчан і гасцей горада запрашаюць акунуцца ў атмасферу музычнай спадчыны залатога фонду савецкай эстрады і паспяваць разам з аркестрам вечныя хіты СССР. На пляцоўцы каля гарадской ратушы ў суботні вечар з 20.00 прагучаць папулярныя мелодыі з рэпертуару Мусліма Магамаева, Ганны Герман, Валерыя Абадзінскага, Юрыя Антонава і іншыя хіты мінулага стагоддзя. "Любімыя песні і душэўная атмасфера абавязкова знойдуць водгук у сэрцах гледачоў", - абяцаюць арганізатары.

Фестываль на пляцоўцы Верхняга горада ў Мінску стартаваў 17 ліпеня з лепшых узораў музычнай класікі XVIII-XX стагоддзяў - твораў Вівальдзі, Моцарта, Брамса, Чайкоўскага, Агінскага і іншых кампазітараў у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. І кожную суботу канцэрты розных напрамкаў збіраюць музычных гурманаў на бясплатны "хіт-парад".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі