Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 лютага 2021, 10:40

Юбілейны вечар артысткі Магілёўскага драмтэатра пройдзе ў абласным цэнтры 10 лютага

1 лютага, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Юбілейны вечар артысткі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Яўгеніі Белацаркоўскай пройдзе ў абласным цэнтры 10 лютага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

У гэты дзень гледачоў чакае паказ спектакля "Сем жанчын на шыі" з удзелам Яўгеніі Белацаркоўскай - вядучага майстра сцэны ўстановы культуры "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Магілёўскі абласны драматычны тэатр". 10 лютага артыстцы споўніцца 50 гадоў. У абласным тэатры яна служыць ужо 30 гадоў. За гэты час Яўгенія Белацаркоўская выканала разнастайныя ролі больш як у 30 спектаклях, была ўдзельнікам многіх міжнародных тэатральных форумаў, уладальнік розных прызоў і ўзнагарод.

Спектакль "Сем жанчын на шыі" - французская камедыя па творы Клода Манье. "Гэта гісторыя пра прадпрымальнага і энергічнага хлопца Блэза. Малады чалавек увязваецца ў рызыкоўную авантуру, яго галоўная мэта - казачна разбагацець. І ў нейкі момант галоўны герой аказваецца з усіх бакоў акружаны жанчынамі, - расказалі ў тэатры. - У цэлым спектакль лёгкі, з належнай рамантыкай і гумарам. Гэта апавяданне аб раптоўным каханні, дзе ў канцы ўсё абавязкова будзе добра".

Пасля спектакля адбудзецца ўшаноўванне артысткі тэатра. Сюрпрызам вечара стане творчы падарунак ад калег.

Паказ пройдзе на асноўнай сцэне тэатра. Пачатак у 18.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі