Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 верасня 2020, 10:42

Юбілейная выстаўка скульптара Вольгі Мурашкі адкрылася ў Мінску

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілейная выстаўка "Думкі. Вобразы" скульптара Вольгі Мурашкі адкрылася 3 верасня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Маім галоўным настаўнікам у творчасці быў бацька - вядомы савецкі скульптар Віктар Мурашоў. Першыя мастацкія ўражанні, знаёмства з матэрыялам для лепкі - глінай, былі атрыманы ў яго майстэрні. Ён жа заклаў любоў да рэалізму ў мастацтве. Асаблівую ўвагу ўдзяляю жанчынам-скульптарам. Такія майстры, як Ганна Галубкіна, Вера Мухіна, Сара Лебедзева, Кацярына Белашова, выклікаюць вялікую павагу, з'яўляюцца пуцяводнымі зоркамі ў творчасці", - адзначыла Вольга Мурашка.

Сярод выкананых ёю работ манументальна-дэкаратыўнай скульптуры - мемарыяльныя дошкі пісьменніку Уладзіміру Карпаву (у суаўтарстве), драматургу Канстанціну Губарэвічу, дзяржаўнаму і партыйнаму дзеячу Панцеляймону Панамарэнку, Герою Савецкага Саюза лётчыку Міхаілу Зелёнкіну. У створаных Вольгай Мурашкай з натуры партрэтах адчуваецца імкненне паглыбіцца ў складаны ўнутраны свет героя. Прыкладамі з'яўляюцца "Жаночы партрэт", "Партрэт дзеда", "Эма", "Партрэт мастака М.Назаранкі", "Партрэт скульптара В. Мурашова".

У перыяд з 1988 па 1998 год скульптар стварыла станковыя работы "На базар", "Роздум", "Спроба раўнавагі", "Вершнік", "Малітва", "Зямля", "Надзеі". "Адной з вядучых тэм у маёй творчасці з'яўляецца тэма мацярынства. Да гэтай тэмы належаць работы: "Разам з мамай" (2008), "Заснуў" (2015), "Мае дарагія" (2015), "Душа мая" (2018), "Сакавік. Сані" (2020)", - расказала Вольга Мурашка.

Паводле яе слоў, некаторыя ідэі работ былі эскізна знойдзены ў час вучобы ў Санкт-Пецярбургу, а потым ужо атрымалі ўвасабленне ў станковай кампазіцыі. Тэме вытокаў душы прысвечаны работы "Жывая вада" (2010), "Шляхам жыцця" (2012), "Успаміны пра лета" (2017), "Сярэдзіна лета" (2018)".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі