Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Іван Зданюк выканае на конкурсе "Віцебск-2019" песню Леаніда Шырына "Сэрца з лёду"

Культура 11.04.2019 | 17:03
Іван Зданюк. Фота з архіва
Іван Зданюк. Фота з архіва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Песню для прадстаўніка Беларусі на ХХVIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" Івана Зданюка напісаў кіраўнік прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Леанід Шырын, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры.

Як расказалі ў "Спамаш", з просьбай аб аказанні арганізацыйна-метадычнай дапамогі ў падрыхтоўцы Івана Зданюка ў конкурсе да іх звярнуліся Міністэрства культуры і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Такім чынам, у гэтым годзе прадзюсарскі цэнтр курыруе падрыхтоўку прадстаўнікоў Беларусі на дарослым і дзіцячым конкурсе выканаўцаў "Віцебск-2019", бо пераможцам Нацыянальнага адбору на ХVII Міжнародны дзіцячы вакальны конкурс "Віцебск-2019" стала выхаванка дзіцячай студыі мастацтваў "Malinovka by Spamash", салістка цэнтра - Ксенія Галецкая.

Над пастаноўкай нумароў Ксеніі і Івана працуе каманда рэжысёрскай студыі цэнтра пад кіраўніцтвам вопытнага рэжысёра і прадзюсара Анжаліны Мікульскай. "Спамаш" бярэ на сябе піяр-суправаджэнне артыстаў, стварэнне вобразаў, фотасесій і відэакліпаў. За музычную частку адказваюць мастацкі кіраўнік прадзюсарскага цэнтра Леанід Шырын і кіраўнік дзіцячай студыі мастацтваў Анастасія Марчук. "Песню для Івана напісаў Леанід Шырын, а для Ксеніі - Анастасія Марчук (песня "Грай"). Зараз над імі ідзе работа: аранжыроўкі, узгадняюцца канчатковыя варыянты тэкстаў, здымаюцца кліпы, іх канцэпцыі абмяркоўваюцца з рэжысёрам Ганнай Герд. Яна ж будзе рабіць фотасесію для Івана і Ксеніі. Фотасесія Івана запланавана на 18 красавіка", - расказалі ў цэнтры.

"Спамаш" мае вопыт падрыхтоўкі артыстаў да розных міжнародных конкурсаў, у тым ліку "Славянскага базару". У розны час яго салісты годна прадстаўлялі краіну на міжнародным вакальным форуме. У 2008 годзе Віталь Гардзей атрымаў першую прэмію конкурсу, заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская прынесла краіне Гран-пры "Віцебск-2011", а ў 2016 годзе найвышэйшай узнагароды конкурсу быў удастоены Аляксей Грос.

XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 па 17 ліпеня. Урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця форуму адбудуцца ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня, закрыцця - 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 8-10 і 16-17 ліпеня. Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць XXVIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" і XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019". Застануцца любімыя прыхільнікамі фестывалю "Тэатральныя сустрэчы", фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", лялечны квартал, вечары ў Віцебскай абласной філармоніі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.