Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 чэрвеня 2021, 15:50

Гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала Аксана Кніжнікава

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала Аксана Кніжнікава, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Сёння міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі новага генеральнага дырэктара - Аксану Кніжнікаву. Яна змяніла на гэтай пасадзе Рамана Матульскага, які ўзначальваў бібліятэку з 2003 года.

Міністр пажадаў Аксане Кніжнікавай і калектыву прафесійных поспехаў, а таксама падзякаваў Раману Матульскаму за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё Нацыянальнай бібліятэкі і бібліятэчнай справы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі