Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 лістапада 2019, 16:43

Фотавыстава ў Віцебску азнаёміць з гісторыяй блакаднага Ленінграда

12 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Выставу дакументальнай фатаграфіі аб трагічнай гісторыі блакаднага Ленінграда ўбачаць віцябчане і госці горада, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва, дзе яна 14 лістапада разгорнецца.

Экспазіцыя "Унутраная прастора вайны. Блакада Ленінграда ў фатаграфіях" падрыхтавана з фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга. Аўтары здымкаў - вядомыя савецкія фатографы, якія працавалі на Тэлеграфнае Агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС), сярод іх Усевалад Тарасевіч, Барыс Кудаяраў, фатографы ленінградскай прэсы часоў той вайны, напрыклад, бацька паэта Іосіфа Бродскага - Аляксандр Бродскі, а таксама невядомыя аўтары. Сярод фатаграфій ёсць добра знаёмыя, якія неаднаразова публікаваліся ў савецкі час. Ёсць і тыя, што былі рассакрэчаны толькі дваццаць гадоў таму. Некаторыя са здымкаў будуць прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню. У подпісах да многіх фатаграфій захаваны звесткі, якія публікаваліся разам са здымкамі ў гады вайны.

"150 архіўных фатаграфій трагічныя і празаічныя адначасова. Але памятаць гэту гісторыю мы абавязаны. Ведаць, што некаторыя людзі, на іх адлюстраваныя, усё ж такі выжылі. Не ўсе, але хаця б палавіна тых ленінградцаў, хто заставаўся ў горадзе 900 дзён у блакадзе", - падкрэслілі ва ўстанове культуры.

Азнаёміцца з выставай можна будзе па 9 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі