Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 кастрычніка 2021, 15:55

ФОТАФАКТ: Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі адкрыўся ў Віцебску

23 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. 23 кастрычніка ў культурна-спартыўным комплексе Летняга амфітэатра цэнтра культуры "Віцебск" адкрыўся інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі "Варгенторн".

Народны клуб гістарычнай рэканструкцыі "Варгенторн" дазволіць калектыву ў поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял. У цэнтры з'явілася выставачная зала, залы для майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў. Будуць створаны гарбарная, сталярная, слясарная і ювелірная майстэрні, каб вырабляць рэчы для клуба.

На адкрыцці цэнтра жывой гісторыі правялі экскурсію і майстар-клас па гістарычным фехтаванні "Старажытны Віцебск". Гасцей азнаёмілі з асновамі сярэдневяковага бою на тэрыторыі Днепра-Дзвінскага рэгіёна ў IX-XI стагоддзях, прадставілі гістарычнае фехтаванне і дружынную культуру Прыбалтыйскага рэгіёна ў Сярэдневякоўі. На выстаўцы можна ўбачыць ахоўны рыштунак і наступальнае ўзбраенне воінаў на шляху "з варагаў у грэкі".-0-

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі